| "Дадай каштоўнасць" |
|
|
13 снежня 2009 году адбыўся 2-і семінар з назвай "Дадай каштоўнасць". Гэтым разам ён прайшоў у старажытным мястэчку Гальшаны. Ладзілі семінар грамадскія арганізацыі МГА"Гісторыка" і ГА"БК"ІКАМОС" у супрацоўніцтве з Ашмянскім райвыканкамам. Галоўнай тэмай быў, як і падчас 1-га семінару ў Менску, парадак наданьня аб'екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Удзельнікі атрымалі веды ў заканадаўстве РБ па гэтым пытанні. Акрамя таго, разглядаліся агульныя пытанні аховы спадчыны. Таксама агучваліся прыклады з досведу суседніх краін. Выступы архітэктараў, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дзяржструктураў па ахове спадчыны дазволілі пачуць розныя бакі датычна праблем, якія бачацца найбольш актуальнымі.
Таксама неабходна адзначыць актыўнасць прадстаўнікоў Ашмянскага райвыканкаму, якія грунтоўна паўдзельнічалі ў мерапрыемстве і прадэманстравалі сур'ёзную зацікаўленасць раённых уладаў у канструктыўным абмеркаваннні самых розных аспектаў аховы спадчыны на Ашмяншчыне. Асобнай тэмай прагучалі пытаньні Гальшанскага замку і Гальшанаў цалкам. Удала абранае месца дазволіла ўдзельнікам тут жа выйсці з памяшкання і агледзець тыя аб'екты, пра якія ішла гаворка. Сярод удзельнікаў сэмінару акрамя прадстаўнікоў Ашмяншчыны прынялі ўдзел зацікаўленыя асобы з Менску, Вілейкі ды Маладэчна. Несумненны поспех мерапрыемства дае магчымасць спадзявацца, што арганізатары здолеюць працягнуць серыю падобных семінараў і ў іншых рэгіёнах. |
| « Назад | Далей » |
|---|








